Свет33

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»

Ілан Маск, сышоўшы са сваёй працы на грамадскіх пачатках у Белым доме, публічна назваў адну з галоўных ініцыятыў Трампа ва ўнутранай палітыцы, «Адзін Вялікі Цудоўны Закон» аб падатках і асігнаваннях, «агіднай гнюснасцю», піша Бі-бі-сі.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

«Прабачце, але я больш не магу цярпець. Гэты велізарны, абуральны, поўны «свініны» біль аб выдатках — гэта агідная гнюснасць. Ганьба тым, хто галасаваў за яго: вы ведаеце, што зрабілі дрэнна», — напісаў Маск у сваёй сацсетцы X.

«Свінінай» (pork, pork barrel) у амерыканскай англійскай мове называюць бюджэтныя выдаткі, пралабіраваныя палітыкамі ў інтарэсах нейкіх вузкіх груп выбаршчыкаў, бізнэсоўцаў ці саміх палітыкаў.

Законапраект, які Трамп і Белы дом называюць «вялікім цудоўным законам», у маі быў прыняты Палатай прадстаўнікоў, а ў чэрвені яго збіраецца зацвердзіць Сенат ЗША. Ілан Маск у серыі твітаў напісаў, што гэты закон павялічыць і без таго гіганцкі дэфіцыт бюджэту ЗША да 2,5 трыльёна даляраў і ўзвалiць на плечы грамадзян ЗША непамерны цяжар велізарнага доўгу. Найбагацейшы чалавек планеты Ілан Маск, які выдаткаваў на перадвыбарчую кампанію Трампа больш за 250 млн даляраў, неафіцыйна кіраваў у Белым доме новым Дэпартаментам эфектыўнасці дзяржавы (Doge) і займаўся скарачэннем бюджэтных выдаткаў.

Маск ужо крытыкаваў «вялікі цудоўны закон», але больш мякка — ён заяўляў, што закон яго «засмуціў».

Дональд Трамп на новае выказванне Маска пакуль не адрэагаваў.

Выданне Axios піша са спасылкай на двух ананімных суразмоўцаў, што часта кантактуюць і з Трампам, і з Маскам, што яны застаюцца сябрамі і саюзнікамі, але Трамп быў трохі раздражнёны выступленнем Маска ў сацсетках.

Суразмоўцы Axios сцвярджаюць, што насамрэч Маска абурыла прадугледжаная новым законам паступовая адмена падатковых ільгот для вытворцаў электрамабіляў, у тым ліку яго Tesla.

Акрамя таго, па іх звестках, Маск, адпрацаваўшы прадугледжаныя па законе 130 дзён дарадцам на грамадскіх пачатках, хацеў застацца на пасадзе ў Белым доме, але апарат Трампа яму адмовіў. У выніку Маск 31 мая сышоў — праўда, Трамп сказаў, што Маск «заўсёды будзе побач, пастаянна дапамагаючы нам». Як піша Axios, Маск хацеў, каб грамадзянская авіяцыя пачала карыстацца ў навігацыі яго сістэмай спадарожнікаў Starlink. У гэтым яму таксама было адмоўлена.

Апошняй жа кропляй, як кажуць суразмоўцы выдання, для Маска стала тое, што Трамп раптам адклікаў кандыдатуру саюзніка Маска, мільярдэра Джарэда Айзэкмана на пасаду кіраўніка NASA.

Па ацэнках эканамістаў, «вялікі цудоўны закон» Трампа, калі ў яго не будуць унесены праўкі, павялічыць дэфіцыт бюджэту ЗША прыкладна на 600 млрд даляраў.

У праекце прадугледжваецца, у прыватнасці, вялікі рост вайсковых выдаткаў, выдаткі на дэпартацыю нелегальных імігрантаў, і ў той жа час — прадаўжэнне падатковых паслабленняў, уведзеных яшчэ ў першы тэрмін Трампа, у 2017 годзе.

Акрамя таго, Белы дом прапануе падняць ліміт дзяржаўнага доўгу ЗША да чатырох трыльёнаў долараў. «Вялікім цудоўным законам» незадаволены не толькі Маск, але і многія рэспубліканцы ў Кангрэсе.

Зараз праект перададзены на разгляд у Сенат. Сенатар-рэспубліканец Рэнд Пол заявіў, што ён не будзе галасаваць за яго, калі з дакумента не прыбяруць палажэнне аб падняцці столі дзяржаўнага доўгу.

«Калі Рэспубліканская партыя прагаласуе за гэты доўг, ён будзе на яе сумленні», — сказаў Пол у эфіры тэлеканала CBS News.

Трамп адказаў шэрагам злосных твітаў, абвінаваціўшы сенатара Пола ў тым, што ён вельмі дрэнна зразумеў сутнасць праекта, і што народ яго штата Кентукі быццам бы «цярпець яго не можа». Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенце Джон Т’юн сказаў журналістам, што рэспубліканцы, нягледзячы на рознагалоссі, маюць намер прасоўвацца з законапраектам «поўным ходам», паколькі ў ім увасоблены перадвыбарчыя абяцанні прэзідэнта.

Палітыкі з Дэмакратычнай партыі ўхвалілі новае выказванне Маска, якога яны жорстка крытыкавалі за дзейнасць Doge.

«Нават Ілан Маск, удзельнік усяго гэтага працэсу, адзін з прыяцеляў Трампа, заявіў, што гэты законапраект дрэнны. Можна сабе ўявіць, наколькі ён насамрэч дрэнны», — сказаў сенатар-дэмакрат Чак Шумер.

Трамп і кангрэсмены-рэспубліканцы плануюць прыняць «вялікі цудоўны закон» да Дня незалежнасці ЗША 4 ліпеня.

Каментары3

  • 04.06.2025
    Нам бы іх праблемы…
  • .
    04.06.2025
    Насамрэч папулізм гэта тупасць, нахабства, плявузганне і шкурныя інтарэсы.
    Таму нават дзіўна, што часам розныя папулісты падтрымалі Трампа. Хутчэй гэта была зайздрасць і павага за смелае прабіццё дна.
    А так, калі плявузгаць можна рознае і калі шкурныя інтарэсы ва ўсіх розныя, значыць, папулісты не будуць супадаць па пазіцыях адзін з адным.
  • Ёсік
    04.06.2025
    У Беларусі шмат хто ў 1994 годзе падтрымлівалі нашага хлопца, потым расплюшчылі вочы, некаторыя не змаглі гэтага зрабіць, бо зьгінулі, некаторыя ў турмах. Як лёгка падмануць народ (народзец), галоўнае, мані, што ўсё вернеш, як было 3-5-10-15 гадоў, і натоўп будзе аргазмаваць. А потым мусаўцы ці паліцыя дапамогуць утрымацца ва ўладзе, бо ўсе, хто супраць - тэрарысты і экстрэмісты, незалежачы, дзе гэта адбываецца.

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць