З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне
Беспілотнік вылятае з фуры, без перашкод залятае на тэрыторыю аэрадрома «Белая» ў Іркуцкай вобласці, адкуль ужо падымаецца дым ад раней пашкоджаных самалётаў, і выбірае новую цэль.
Скрыншот з відэа
У першы дзень чэрвеня Служба бяспекі Украіны атакавала дронамі адразу чатыры расійскія аэрадромы стратэгічнай авіяцыі — «Белая», «Дзягілева», «Аленья» і «Іванава». Гэтая гістарычная і беспрэцэдэнтная аперацыя атрымала назву «Павуціна». Яе рыхтавалі паўтара года.
Паводле афіцыйных звестак, у ходзе аперацыі ўдалося паразіць прынамсі 41 стратэгічны самалёт РФ, у тым ліку Ту-95, Ту-22М3 і А-50. Страты для Расіі ацэньваюцца прыкладна ў 7 мільярдаў даляраў.
Пасля аперацыі «Павуцінне» расіяне змаглі задзейнічаць для атакі на Украіну толькі 7 бортаў стратэгічнай авіяцыі, з якіх выпусцілі 36 ракет Х-101.
Чытайце таксама:
Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»
Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»
СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама
З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ