Вайна33

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама

Дадатковыя відэа спецаперацыі «Павуцінне», падчас якой атрымалася паразіць 41 расійскі самалёт, апублікавала Служба бяспекі Украіны. Яны пацвярджаюць, што ўдары былі нанесеныя па чатырох аэрадромах, але пажары яны выклікалі толькі на двух.

Скрыншот з відэа: СБУ

На відэа СБУ — праца fpv-дронаў, што білі па аэрадромах «Іванава» у Іванаўскай вобласці, «Дзягілева» ў Рязанскай вобласці, «Аленья» ў Мурманскай вобласці і «Белая» ў Іркуцкай вобласці.

Як піша прэс-служба ведамства, на гэтых аэрадромах атрымалася паразіць самалёты «А-50», «Ту-95», «Ту-22», «Ту-160», а таксама «Ан-12» і «Іл-78»

«Падчас правядзення аперацыі была ўжыта сучасная тэхналогія кіравання БпЛА, якая спалучае аўтаномныя алгарытмы штучнага інтэлекту і ручное ўмяшанне аператара», — сцвярджае СБУ.

1 чэрвеня СБУ масіравана атакавала расійскія аэрадромы дронамі. Спецаперацыю называлася «Павуцінне». Па інфармацыі з украінскага боку, у выніку яе атрымалася паразіць 41 расійскі самалёт.

З відэа вынікае, што пашкоджаных самалётаў сапраўды чатыры дзясяткі, з іх 13 знішчаныя.

Апытанка

Каментары3

  • Ёсік
    04.06.2025
    Чаму НН робіць спасылкі на тэлеграм, Фэйсбук, інстаграм, а не паказвае відэа. У мэтах сваёй бясьпекі мяне няма на гэтых платформах, я інфармацыю атрымліваю тутака, але бачу - нічога не бачу.
  • Ёсік
    04.06.2025
    Зараз пачнуць п..дзець расейскія вайскоўцы, што гэта мульцікі са студыі Даўжэнкі. Зэтнікі кажуць, што с.ака, а канашэнкаў - хлусьня, усё пад кантролем, гарыць толькі адна сасна.
  • Барадзед
    08.06.2025
    Хорошо, но мало. Хотим ещё!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць