БЕЛ Ł РУС

У Індыі пабудавалі самы высокі чыгуначны мост у свеце

7.06.2025 / 18:39

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі адкрыў Чынабскі чыгуначны мост, які злучае Кашмірскую даліну з астатняй часткай краіны. Пра гэта сам палітык паведаміў у сацсетцы X.

Мост мае даўжыню 1,3 кіламетра і знаходзіцца на вышыні 359 метраў над узроўнем мора — гэта робіць яго самым высокім чыгуначным мостам у свеце. Цэнтральны пралёт моста складае 467 метраў. Аркавая канструкцыя будавалася некалькі дзясяткаў гадоў, праект запатрабаваў інвестыцый у памеры 160 мільёнаў даляраў.

Нарэндра Модзі адзначыў, што Індыя ганарыцца здольнасцю будаваць сучасную інфраструктуру нават у самых складаных умовах, і гэты праект — яркае таму пацвярджэнне.

Чакаецца, што новы мост значна палепшыць транспартную сувязь паміж гарадамі Джаму і Срынагар, што будзе спрыяць развіццю ў рэгіёне гандлю і турызму.

Чытайце таксама:

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам

Новы паўночнакарэйскі эсмінец атрымаў прабоіны пры спуску на ваду. Кім Чэн Ын у гневе

Каментары да артыкула