БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск незадоўга да адстаўкі пабіўся з міністрам фінансаў

7.06.2025 / 21:46

Nashaniva.com

Газета The Washington Post даведалася ад сваіх крыніц новыя падрабязнасці, якія спадарожнічалі вострай публічнай сварцы, якая апошнія дні ідзе паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і мільярдэрам Ілана Маскам.

Ілан Маск падчас сваіх праводзін з дзяржаўнай службы 30 мая. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Паводле сведчання крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Дональд Трамп быў моцна засмучаны гэтым канфліктам і вельмі перажываў разрыў адносін з самым багатым чалавекам у свеце.

Ён нават тэлефанаваў з гэтай нагоды як блізкім давераным асобам, так і выпадковым знаёмым, і ў адной з размоў назваў Маска «заядлым наркаманам».

Паводле выдання, прычынай напружання стала занепакоенасць Трампа тым, што Маск можа ўжываць наркотыкі. Пры гэтым ён сам нібыта да апошняга праяўляў стрыманасць: 

«Пасля свайго супрацьстаяння з Маскам у чацвер ён заклікаў атачэнне не падліваць алею на агонь, па словах двух чалавек, знаёмых з яго паводзінамі. Ён сказаў віцэ-прэзідэнту Джэй Дзі Вэнсу быць асцярожным у тым, як ён публічна выказваецца пра сітуацыю з Маскам», — піша газета.

Выданне таксама прыводзіць інцыдэнт, які адбыўся ў сярэдзіне красавіка. Пасля сустрэчы ў Трампа Маск і міністр фінансаў Бесент не сышліся ў меркаваннях з нагоды прызначэння аднаго з чыноўнікаў. На выхадзе з Авальнага кабінета яны пачалі абменьвацца абразамі:

«Пасля Маск ударыў плячом у грудную клетку Бесента, «як гулец у рэгбі», і Бесент ударыў яго ў адказ. Некалькі чалавек умяшаліся, каб разняць сутычку», — піша выданне са спасылкай на былога дарадцу Трампа Стывена Бэнана.

Увогуле канфлікт паміж Маскам і Трампам узнік пасля таго, як Маск пайшоў з пасады кіраўніка Дэпартамента эфектыўнасці ўрада і адкрыта раскрытыкаваў закон, які Трамп называў «вялікім і цудоўным». Маск таксама заявіў, што без яго падтрымкі Трамп не перамог бы на выбарах.

У адказ Трамп выступіў за скасаванне дзяржаўных субсідый і кантрактаў для кампаній Маска, а таксама сказаў, што ён «знасіўся» і звар'яцеў. Маск, у сваю чаргу, намякнуў, што Трамп быў у «спісах Эпштэйна» і завуалявана назваў яго педафілам, але потым выдаліў гэты пост.

Пазней Маск заклікаў да імпічменту Трампа і прапанаваў замяніць яго на віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса.

Чытайце таксама:

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ

Каментары да артыкула