Свет1111

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў прэс-канферэнцыю ў Авальным кабінеце з нагоды сыходу Ілона Маска з пасады кіраўніка Дэпартамента эфектыўнасці ўрада (DOGE) і ўручыў яму сімвалічны залаты ключ у футляры з выявай Белага дома.

Фота: AP Photo/Evan Vucci

Трамп заявіў, што такога падарунка ён удастойвае толькі па-сапраўднаму асаблівых людзей. Маск на гэта яму адказаў, што і пасля адстаўкі застанецца «сябрам і дарадцам» прэзідэнта і спадзяецца працягваць кансультаваць яго, калі гэта будзе патрэбна.

«Ілан насамрэч не сыходзіць. Ён будзе прыходзіць і сыходзіць. У мяне ёсць адчуванне, што гэта ягоная справа, і я думаю, што ён яшчэ зробіць шмат чаго», — заявіў пры гэтым Дональд Трамп.

Маск адзначыў, што ўсё яшчэ спадзяецца на скарачэнне дзяржаўных выдаткаў на трыльён долараў. Раней ён абяцаў зменшыць выдаткі бюджэту на два трыльёны, але пазней знізіў гэты прагноз.

Дарэчы, на прэс-канферэнцыю Маск прыйшоў з сіняком пад правым вокам. Ён патлумачыў ягонае паходжанне сямейнымі абставінамі: «Мой сын Ікс ударыў мяне кулаком. Нават пяцігадовае дзіця можа гэта зрабіць».

AP Photo/Evan Vucci

Пасля паведамлення пра сваю адстаўку Ілан Маск у інтэрв’ю сказаў, што адчувае сябе «трошкі загнаным у кут», бо, з аднаго боку, «не хоча адкрыта выступаць супраць адміністрацыі» Трампа, але і «не хоча браць на сябе адказнасць за ўсё, што яна робіць».

Акурат да адстаўкі Ілана Маска выданне The New York Times апублікавала матэрыял, у якім сцвярджаецца, што падчас актыўнага ўдзелу ў перадвыбарчай кампаніі Дональда Трампа Ілан Маск ужываў наркотыкі ў значна большых колькасцях, чым лічылася раней.

У мінулым годзе выданне The Wall Street Journal ужо пісала пра тое, што Маск злоўжывае некаторымі лекавымі сродкамі. Сам ён сцвярджаў, што прымае кетамін у малых дозах па рэцэпце лекара і казаў, што «калі перабраць — працаваць немагчыма».

Аднак, паводле NYT, на самой справе ён ужываў кетамін значна часцей і нават сам прызнаваўся, што з-за гэтага ў яго з’явіліся праблемы з мачавым пузыром. Сведкі расказвалі, што Маск нібыта заўсёды насіў з сабой скрыначку з таблеткамі — каля 20 розных відаў, у тым ліку таблеткі, падобныя на Адэрал, які з’яўляецца стымулятарам.

Усё гэта адбывалася на фоне яго актыўнай палітычнай дзейнасці: ён рэгулярна з’яўляўся на мітынгах і нават распрацоўваў план рэформы федэральнай бюракратыі. Газета таксама адзначае, што кампанія SpaceX, якая працуе з Пентагонам, абавязаная праводзіць выпадковыя тэсты на наркотыкі сярод супрацоўнікаў. Але, паводле сведчанняў, Маск загадзя даведваўся пра гэтыя праверкі.

Каментары11

  • Кальян
    31.05.2025
    Единственный вменяемый человек в этой администрации
  • Трамп падарыў яму залаты ключ
    31.05.2025
    Але не сказаў пра дзверы за дыванком пад камінам
  • Вижу руку Кремля
    31.05.2025
    В оригинале у Пиноккио ключика не было! Это из советской версии.

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць