БЕЛ Ł РУС

Бацька Ілана Маска прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў форуме, арганізаваным Дугіным

7.06.2025 / 22:37

Nashaniva.com

Бізнэсмен і гандляр каштоўнымі камянямі, а таксама бацька мільярдэра Ілана Маска Эрал Маск прыляцеў у Расію для ўдзелу ў «Форуме будучыні 2050». Гэты форум пройдзе ў расійскай сталіцы 9-10 чэрвеня, а арганізуе яго Інстытут Царграда, якім кіруе ідэолаг «рускага свету» Аляксандр Дугін.

Эрал Маск. Фота: Errol Graham Musk / X

Маск-старэйшы збіраецца выступіць на мерапрыемстве ў якасці спікера.

У відэа, запісаным рэсурсам «Царьград» з гэтай нагоды, Эрал Маск назваў расіян «аднымі з самых разумных людзей на планеце», заявіў, што «было б вар'яцтвам не спытаць іх меркаванне па разнастайных пытаннях», і што яму сумна лётаць у іншыя краіны. 

Раней Эрал Маск ахарактарызаваў рознагалоссі паміж сваім сынам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам як сутыкненне двух «альфа-самцоў». Ён парэкамендаваў свайму нашчадку саступіць у гэтым супрацьстаянні.

Чытайце таксама:

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады

Ілан Маск незадоўга да адстаўкі пабіўся з міністрам фінансаў

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра

Каментары да артыкула