БЕЛ Ł РУС

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

9.06.2025 / 19:5

Nashaniva.com

Ізраіль упершыню прызнаў, што перадаў Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны (СВА) Patriot. Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ва Украіне Міхаэль Бродскі. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра комплексы, пастаўленыя Ізраілю ЗША яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Цяпер гэтыя сістэмы знаходзяцца ва Украіне, піша The Moscow Times.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на фоне ўстаноўкі Patriot. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

Міхаэль Бродскі падкрэсліў, што гэта сведчыць пра тое, што Ізраіль аказвае і вайсковую дапамогу, хоць пра гэта мала гаворыцца публічна. Ён таксама адзначыў, што Ізраілю даводзіцца балансаваць паміж адносінамі з Масквой і Кіевам, але прыярытэт для Іерусаліма — бяспека ізраільскіх грамадзян, бо пагроза для іх «вельмі сур’ёзная».

Яшчэ летам мінулага года з'яўлялася інфармацыя, што ЗША, Ізраіль і Украіна абмяркоўваюць перадачу Кіеву да васьмі ЗРК Patriot, якія падлягалі спісанню з-за доўгага тэрміну службы (больш за 30 гадоў). У студзені 2025 года паведамлялася, што ЗША вывезлі з Ізраіля каля 90 ракет для гэтых сістэм і пераправілі іх у Польшчу для далейшай дастаўкі ва Украіну.

Паводле інфармацыі The New York Times, яшчэ адна ўстаноўка Patriot, якая праходзіла капітальны рамонт у Ізраілі, павінна была быць дастаўлена ва Украіну летам 2025 года. Таксама абмяркоўвалася магчымасць перадачы комплексаў з Германіі або Грэцыі. На той момант Украіна мела восем такіх комплексаў, але два не працавалі.

Раней Ізраіль афіцыйна не пацвярджаў перадачу зброі Украіне, абмяжоўваючыся гуманітарнай дапамогай. Пазіцыя Ізраіля тлумачылася рызыкай таго, што зброя можа трапіць да Ірана і быць выкарыстана супраць самога Ізраіля.

Чытайце таксама:

ЗША могуць прадаць Украіне сістэмы Patriot, але не перададуць бясплатна

ЗША ўхвалілі перадачу Украіне ракет для HIMARS і Patriot

Украіна да лета атрымае яшчэ адну сістэму Patriot — з Ізраіля

Зяленскі заявіў, што Украіна гатова купіць 10 комплексаў Patriot за 15 мільярдаў долараў, але ЗША не прадаюць

Армія Ізраіля: чаму яна такая магутная

Каментары да артыкула