Вайна22

ЗША ўхвалілі перадачу Украіне ракет для HIMARS і Patriot

ЗША ўхвалілі перадачу Германіяй Украіне 125 ракет для РСЗА вялікай далёкасці (для сістэм MARS II, M142 HIMARS і г.д.) і 100 ракет-перахопнікаў Patriot, піша The New York Times са спасылкай на прадстаўніка Кангрэса.

Стральба з устаноўкі HIMARS. Фота: Serhii Mykhalchuk/Global Images Ukraine via Getty Images

Гэта крытычна неабходнае Украіне ўзбраенне вырабляецца ў ЗША і не можа быць экспартавана, нават калі ім валодае іншая краіна, без дазволу ўрада ЗША.

Германія нядаўна перадала Украіне больш за 60 браніраваных машын, каля 50 тысяч артылерыйскіх снарадаў і боепрыпасы для СПА, у прыватнасці перахопнік IRIS-T, здольны збіваць крылатыя ракеты. Некаторыя беспілотнікі, набытыя Вялікабрытаніяй і Нарвегіяй у мінулым месяцы ў рамках пакета мер бяспекі на суму 600 мільёнаў долараў, ужо таксама прыбылі ва Украіну. Яшчэ 10 тысяч артылерыйскіх снарадаў перадала Эстонія.

У той жа час значная частка еўрапейскай вайсковай дапамогі, абяцанай у мінулым месяцы ў штаб-кватэры НАТА, на гэты момант зводзіцца да абавязацельстваў па вытворчасці або закупцы зброі ў найбліжэйшыя гады, а не неадкладна.

Хоць Дональд Трамп у апошнія дні дэманструе больш падтрымкі Украіны, у прыватнасці пагражае Расіі санкцыямі, калі яна не пагодзіцца на доўгае спыненне агню, яго стрыманае стаўленне да абароны з боку ЗША Еўропы падахвочвае саюзныя краіны пераасэнсаваць уласную бяспеку. Неабходнасць засяродзіцца на ўласнай абароне памяншае магчымасці еўрапейскіх краін для вайсковай падтрымкі Украіны.

Раней The New York Times паведамляла, што да лета адну старую сістэму Patriot адправяць ва Украіну з Ізраіля, а яшчэ адну могуць паставіць з Германіі ці Грэцыі. Пры гэтым чыноўнікі адмаўляюцца каментаваць, як Дональд Трамп ставіцца да гэтага рашэння і якая адміністрацыя яго прымала. 

Каментары2

  • IHAR
    11.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • IHAR
    11.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска3

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць