БЕЛ Ł РУС

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

11.06.2025 / 16:21

Nashaniva.com

З украінскага боку паведамілі, што вярнулі целы 1212 салдат, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у розных рэгіёнах, у тым ліку ў Харкаўскай, Данецкай і Херсонскай абласцях. Абмен адбыўся пры ўдзеле Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Пахаванне загінулых украінскіх вайскоўцаў у Жытомірскай вобласці. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Расія пакуль атрымала целы 27 сваіх вайскоўцаў. Па словах памочніка Пуціна Уладзіміра Мядзінскага, 12 чэрвеня таксама плануецца «санітарны абмен» — перадача цяжка параненых палонных. Абмен адбываўся на тэрыторыі Беларусі.

Целы загінулых ва Украіне даставілі ў спецыяльныя ўстановы для правядзення экспертызы і ідэнтыфікацыі, каб пасля перадаць іх родным для пахавання.

У праекце «Хачу жыць», які дзейнічае пры Каардынацыйным штабе Украіны, нагадалі, што Расія абвінаваціла Украіну ў тым, што яна нібыта не хоча забірать целы загінулых. Аднак, як сцвярджаюць украінцы, была дамоўленасць, што вяртанне целаў пачнецца толькі пасля першага этапу абмену палонных — найперш цяжкахворых, параненых і маладых салдат да 25 гадоў.

У пачатку чэрвеня ў Стамбуле прадстаўнікі Украіны і Расеі дамовіліся працягваць абмен палоннымі, засяродзіўшыся на дзвюх групах: цяжкапараненых і маладых салдат ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Таксама была дасягнутая дамоўленасць аб перадачы каля 6000 целаў загінулых. Абмены адбываюцца на мяжы Беларусі і Украіны.

Чытайце таксама:

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену

Прайшоў другі этап абмену расійска-ўкраінскага абмену ваеннапалоннымі. Абмянялі і аднаго беларуса

Расія і Украіна правялі першы этап новага абмену ваеннапалоннымі — узростам да 25 гадоў

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Каментары да артыкула