БЕЛ Ł РУС

Польскі Сейм вынес вотум даверу ўраду Туска, ён працягне працу

11.06.2025 / 17:58

Nashaniva.com

Галасаванне ініцыяваў сам прэм'ер пасля таго, як кандыдат ад кіраўнічай кааліцыі прайграў прэзідэнцкія выбары.

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Сейм Польшчы вынес вотум даверу ўраду ліберальнай кааліцыі на чале з Дональдам Тускам.

У падтрымку ўрада прагаласавалі 243 дэпутаты, супраць выступілі 210. Такім чынам, кабінет Туска, які быў сфармаваны па выніках парламенцкіх выбараў 2023 года, працягне працу.

Галасаванне па вотуме даверу ініцыяваў сам прэм'ер пасля таго, як кандыдат ад кіруючай «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі прайграў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

Перамогу з вынікам 50,89% святкаваў Караль Наўроцкі, якога падтрымлівала апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць». Ён уступіць на пасаду прэзідэнта 6 жніўня.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтам Польшчы стаў Наўроцкі — 51%

Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму

Каментары да артыкула