БЕЛ Ł РУС

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну

11.06.2025 / 19:27

Nashaniva.com

11 чэрвеня Лукашэнка падпісаў указ «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб».

Дакумент, як заяўляецца, скіраваны на тое, каб забяспечыць стабільнасць на спажывецкім рынку і наяўнасць плодаагародніннай прадукцыі ў крамах, асабліва ў міжсезонне.

Паводле ўказа, гандлёвыя сеткі змогуць атрымліваць льготныя крэдыты ў беларускіх рублях пад 3% гадавых для перадаплаты 30% ад аб’ёму прадукцыі, якая будзе пастаўляцца ў межах дзяржзаказу.

Пастаўшчыкі абавязаныя забяспечваць гандлёвыя сеткі неабходнай прадукцыяй, а крамы — мець яе ў наяўнасці нават у міжсезонны перыяд. За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Раней ідэю, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную вытворцамі гародніну, публічна выказваў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык.

Чытайце таксама:

У мінскіх крамах з'явілася маладая бульба. Адкуль і па колькі?

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну

Каментары да артыкула