Грамадства44

Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык расказаў у эфіры канала «Першы інфармацыйны», што ў Брэсцкай вобласці ў паўтара раза павялічылі плошчы пасеваў бульбы і амаль у два разы — агародніны. Ён запэўніў, што з ураджаем праблем не прадбачыцца: і бульба, і гародніна будуць. А заадно выступіў з нечаканай прапановай.

Пятро Пархомчык

На думку чыноўніка, гандлёвыя сеткі павінны праявіць большую адказнасць і загадзя ўдзельнічаць у планаванні ўраджаю на 2025 год.

«Вельмі важная зона адказнасці нашых сетак. Яны павінны ўдзельнічаць ва ўраджаі 2025 года, павінны заключаць кантракты з нашымі гаспадаркамі для таго, каб яшчэ раз на іх прылаўках была бульба, каб на іх прылаўках былі цыбуля, капуста і ўсе іншыя культуры.

Яны заўсёды чакаюць, што мы вырасцім, яны потым заключаць з намі дамовы. Я праціўнік гэтага і хацеў бы, каб гэта было па-іншаму. Цяпер, калі мы пачынаем пасяўную нашу кампанію, трэба каб з імі заключаліся адпаведныя дамовы. А як гарантыі таго, што яны гэты прадукт, які мы вырасцім, выкупяць у нас, каб яны рабілі нязначную перадаплату. А гэта будзе гарантыяй выканання абавязацельстваў тых, хто вырошчвае, і тых, хто спажывае», — сказаў Пятро Пархомчык.

Каментары4

  • геніяльнае рашэнне
    29.05.2025
    лепш папоў запрасіць, каб памаліліся. а. папы ж бісплатна не моляцца
  • Воран Буфет
    29.05.2025
    Укладайцеся ў фьючэрсы на бульбу
  • Сымон
    29.05.2025
    Тыповы лукашысцкі доўбень. Якая перадаплата, калі ў выпадку неплацежаздольнасці сельгаспрадпрыемствы абаронены ад банкруцтва? Між тым ва ўмовах рынкавай эканоміцы ёсць шмат інструментаў для атрымання авансавання: крэдыты, ф'ючэрсы, розныя формы страхавання рызыкаў. Але ўсё яны заснаваныя на самастойнасці і фінансавай адказнасці аграбізнэса.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць