БЕЛ Ł РУС

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі

13.06.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Берасцейка Таццяна, якая цяпер жыве ў Польшчы, прыехала дадому і, убачыўшы знаёмую з дзяцінства жоўтую бочку з квасам, зняла пра гэта відэа і выклала яго ў тыкток. Ролік хутка стаў папулярным — больш за 160 тысяч праглядаў — і выклікаў бурныя спрэчкі ў каментарыях. Людзі абмяркоўваюць, ці бяспечна цяпер піць квас з такіх бочак і ці захаваўся ягоны смак, піша BG.Media.

Скрыншот з відэа

Некаторыя сцвярджаюць, што бочкі ржавыя і не адпаведныя санітарным нормам, згадваючы пра нібыта цвіль і нават «жыўнасць» унутры.

Іншыя настальгуюць па дзяцінстве і сцвярджаюць, што цяпер усё зусім інакш — унутры сучасная алюмініевая капсула, цеплаізаляцыя, а сам квас заліваецца ў стэрыльных умовах. Таксама згадваецца, што санстанцыя рэгулярна правярае бочкі, а без спецыяльнай даведкі з завода іх не напаўняюць.

@tanya.poland Нашла бочку с квасом, кто еще помнит этот вкус детства ??? И как вас сейчас этот квас ?? Не изменился ?? #брест#беларусь#польша#poland#беларусывпольше#беларусывевропе#белорусывгданьске#переезд#адаптациявсадике #избеларусивпольшу ♬ оригинальный звук - tanya.kablukovich

Што да смаку, то і тут меркаванні падзяліліся. Адныя лічаць, што цяпер квас — гэта ўжо «не той» напой, што ён стаў вадкім, «парашковым» і страціў натуральнасць. Іншыя, наадварот, сцвярджаюць, што квас па-ранейшаму смачны і проста выклікае прыемныя ўспаміны з дзяцінства.

Раней квас для гэтых бочак рабіла «Брэсцкае піва», але апошнім часам напой закупляюць у іншых вытворцаў, напрыклад, у Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці.

Чытайце таксама:

«Напішы «календула» або «багун» — будзе тое ж самае». Які смак у беларускага валошкавага квасу, у якім зусім няма валошак?

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас

Лідскі піўзавод выпусціў піўны напой, замаскіраваны пад квас

Каментары да артыкула