БЕЛ Ł РУС

БЧ зноў прапанавала Польшчы пусціць цягнікі ў Беларусь

13.06.2025 / 22:6

Nashaniva.com

Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Быцкевіч з 10 па 13 чэрвеня браў удзел у сесіі Нарады міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак у кітайскім горадзе Цындаа, на якой прысутнічалі прадстаўнікі яшчэ 20 краін, у тым ліку і Польшчы.

На гэтым мерапрыемстве Уладзімір Быцкевіч звярнуўся да польскай дэлегацыі з ініцыятывай аднавіць міжнародныя і прыгранічныя чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Польшчай, улічваючы вялікую зацікаўленасць з боку грамадзян.

У красавіку Беларуская чыгунка ўжо звярталася да Літвы, Латвіі і Польшчы з прапановай аднавіць прамыя пасажырскія зносіны, паміж краінамі, спыненыя яшчэ падчас пандэміі каранавірусу ў 2020 годзе. Але паколькі бягучыя палітычныя ўмовы гэтаму не спрыяюць, станоўчага водгуку гэта прапанова не атрымала.

Чытайце таксама:

Белчыгунка прапанавала Літве, Польшчы і Латвіі аднавіць чыгуначнае злучэнне

Літва не будзе спяшацца з адказам на прапанову Беларусі аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт

Каментары да артыкула