Грамадства11

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт

Праект ужо знаходзіцца ў распрацоўцы: прайшлі грамадскія абмеркаванні, цяпер фарміруюцца крыніцы фінансавання і прынята рашэнне распачаць будаўніцтва, піша БелТА.

Запуск хуткаснай электрычкі з Мінска ў Нацыянальны аэрапорт з прыпынкам у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» плануецца на 2028—2029 гады. 

Як паведаміў першы намеснік гендырэктара кампаніі па развіцці парку «Вялікі камень» Кірыл Карацееў, чыгунка будзе ісці ад цэнтральнага вакзала Мінска ўздоўж трасы М2.

Амаль усю інфраструктуру давядзецца будаваць з нуля, таму рэалізацыя і зойме некалькі гадоў.

Акрамя гэтага, каля аэрапорта ўзводзіцца буйны грузавы кантэйнерны тэрмінал плошчай 40 га, які ўжо мае 5 кіламетраў чыгуначных пуцей.

Прадугледжваецца, што індустрыяльны парк «Вялікі камень» у перспектыве павінен стаць паўнавартасным спадарожнікам Мінска з колькасцю жыхароў да 100 тысяч. Тут плануецца шматфункцыянальная забудова: жылыя кварталы, вытворчасць, навукова-даследчыя цэнтры і зоны адпачынку.

Каментары1

  • Ваван
    11.06.2025
    Николай... ой.... Николи

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць