Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг
У сярэдзіне мая каля ўзбярэжжа Канады ў Лабрадорскім моры рыбак Халур Антоніусэн з Фарэрскіх астравоў заўважыў незвычайны чорны айсберг. Ён меў форму ромба і рэзка вылучаўся сярод звычайных белых ледзяных глыб. Фота хутка разляцелася па сацсетках і выклікала вялікую цікавасць, піша выданне Sciencealert.
Чорны айсберг. Фота: Халур Антоніусэн/Facebook
Паводле меркавання навукоўцаў, колер айсбергаў залежыць ад структуры лёду і наяўнасці прымешкаў. Звычайны белы колер утвараецца праз мікрабурбалкі паветра, што рассейваюць святло. Аднак калі лёд сціскаецца на працягу доўгага часу, бурбалкі знікаюць, і лёд становіцца празрыстым. У выніку некаторыя айсбергі выглядаюць блакітнымі або сінімі.
Цёмны колер, уключаючы чорны, можа з’яўляцца, калі лёд змяшчае часцінкі бруду, камянёў або іншыя асадкавыя матэрыялы. Так бывае, калі ледавік рухаецца па зямлі і захоплівае з сабой глебу.
Гэты чорны айсберг, як мяркуецца, мог сфармавацца дзякуючы змешванню лёду з пародамі, вулканічным попелам ці нават пасля падзення метэарыта. Такі лёд можа быць вельмі старажытным — яму могуць быць тысячы або нават сотні тысяч гадоў.
У гэтым жа кантэксце навукоўцы папярэджваюць: кіслотнасць акіянаў ужо перавысіла бяспечны ўзровень, што пагражае марскім экасістэмам. Акрамя таго, зафіксаванае пацямненне каля 20% плошчы Сусветнага акіяна.
Чытайце таксама:
Чаму цямнее Сусветны акіян і чым гэта пагражае
На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму
Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсберг. Навукоўцаў уразіла, што аказалася пад ім
Найбуйнейшы ў свеце айсберг сеў на мель каля берагоў Антарктыды