Свет33

Найбуйнейшы ў свеце айсберг сеў на мель каля берагоў Антарктыды

Найбуйнейшы ў свеце айсберг, якому прысвоена назва Айсберг A23a, затрымаўся на мелкаводдзі ля аддаленага брытанскага вострава Паўднёвая Георгія ў паўднёвай частцы Атлантыкі, дзе жывуць мільёны пінгвінаў і цюленяў, піша Бі-бі-сі.

Фота: UK MOD Crown Copyright via Getty Images

Айсберг, памер якога прыкладна ў дзевяць разоў пераўзыходзіць Мінск, відавочна, сеў на мель ля паўднёва-заходніх берагоў вострава і неўзабаве пачне разбурацца.

Рыбакі занепакоены тым, што велізарныя кавалкі лёду могуць негатыўна паўплываць на жыццё рэдкіх чубатых пінгвінаў, якія кормяцца ў гэтым рэгіёне. Аднак навукоўцы, што вывучаюць Антарктыду, адзначаюць, што ўнутры льдоў утрымліваецца вялікая колькасць пажыўных рэчываў, якія пры раставанні, наадварот, актывізуюць жыццё ў акіяне.

— Гэта ўсё роўна што скінуць «пажыўную бомбу» пасярод пустыні, — кажа прафесар Надзін Джонстан з Брытанскай антарктычнай службы.

— Калі ён расколецца, то новыя айсбергі, хутчэй за ўсё, будуць уяўляць небяспеку для суднаў, што курсуюць у гэтых водах, і абмяжуюць доступ да рыбалавецкіх угоддзяў вострава, — папярэджвае эколаг Марк Белшыр, які кансультуе ўрад Паўднёвай Георгіі.

Omar Zaghloul/Anadolu via Getty Images

«Пасадка на мель» стала апошнім паваротам у амаль 40-гадовай гісторыі айсберга A23a, які адкалоўся ад шэльфавага ледніка Фільхнера-Ронэ ў 1986 годзе.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што ў снежні 2023 года ён, нарэшце, вырваўся з палону акіянічнага віхру і пачаў рухацца на поўнач праз раён, вядомы як «алея айсбергаў», дзе вада цяплейшая. Пры гэтым айсберг здзівіў навукоўцаў сваёй трываласцю. Некалькі дзён ён нават, здавалася, круціўся на месцы, але ў сярэдзіне лютага пачаў паскарацца, рухаючыся прыблізна 30 км у дзень.

— Лёс усіх айсбергаў — раставанне. Дзівосна назіраць, што A23a існуе так доўга і страціў усяго каля чвэрці сваёй плошчы, — адзначыў прафесар Х'ю Грыфітс у інтэрв'ю BBC з палярнага даследчага карабля сэра Дэвіда Атэнбора, які цяпер знаходзіцца ў Антарктыцы.

У суботу ледзяны гігант вышынёй 300 метраў урэзаўся ў кантынентальны шэльф прыкладна за 80 км ад берага і, мяркуючы па ўсім, надзейна там затрымаўся.

— Ён, верагодна, застанецца там, дзе знаходзіцца, пакуль ад яго не пачнуць адколвацца кавалкі, — кажа прафесар Эндру Мейерс з Брытанскай антарктычнай службы.

Каментары3

  • Жвір
    05.03.2025
    300 м. вышыні, такі во кавалачак лёду... А дзе гарантыя, што ў нетрах таго айсберга няма замерзшых дыназаўраў, а можа нават і атлянтаў, бо па нейкай версыі антарктыда і ёсьць атлянтыдай!
  • Ага
    05.03.2025
    Жвір, дыназаўры i атлянты там ляжаць побач з цывiлiзаванымi вольнымi лiцьвiнамi ды iншымi эльфамi.
  • Жвір
    05.03.2025
    Ага, ну, ліцьвіны да антарктыды не дабіраліся. Як вядома, адзіны ліцьвін, які быў падабраўся найбліжэй да антарктыды - гэта, калі не памыляюся, Ігнацы Дамейка.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць