БЕЛ Ł РУС

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі

16.06.2025 / 20:9

Nashaniva.com

Пасольства Беларусі ў Сербіі папярэдзіла грамадзян аб пагрозе трапіць у так званую візавую пастку пры выездзе з Сербіі і Чарнагорыі. Праблема тычыцца беларусаў, якія падарожнічаюць на асабістым аўтамабілі з аднаразовай шэнгенскай візай, піша Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі.

Пры транзіце праз Сербію або Чарнагорыю, калі чалавек пакідае тэрыторыю Еўрасаюза, ягоная віза аўтаматычна анулюецца. У выніку вярнуцца ў Беларусь праз тэрыторыю ЕС яму ўжо немагчыма — дарога назад праз наземныя шляхі перакрытая.

Пры гэтым іншыя варыянты, напрыклад паром з Чарнагорыі ў Турцыю, недаступныя, а атрымаць новую шэнгенскую візу на месцы немагчыма без дазволу на жыхарства. Таму адзіным рэальным спосабам вярнуцца ў Беларусь для такіх людзей робіцца авіярэйс — праз Стамбул або Маскву.

Але ў такім выпадку асабісты аўтамабіль застаецца ў краіне і патрабуе новай візы для яго вывазу — гэта дадатковыя выдаткі і складанасці.

Пасольства заклікае беларусаў уважліва планаваць свае паездкі праз Балканы і загадзя ўлічваць умовы дзеяння шэнгенскіх віз. Інфармацыю пра магчымыя рызыкі рэкамендуецца шырока распаўсюджваць праз турфірмы, СМІ і зацікаўленыя арганізацыі.

Чытайце таксама:

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Каментары да артыкула