У Расіі забракавалі беларускую кока-колу
Арганізацыя «Расійская сістэма якасці» выказала прэтэнзіі да беларускай версіі напоя Coca-Cola. Паводле слоў кіраўніка службы Максіма Пратасава, у ходзе праверак прадукцыі, якая паступае ў Расію праз паралельны імпарт, у гэтым беларускім напоі знайшлі парушэнні.
Фота ілюстрацыйнае
Падчас лабараторных даследаванняў у складзе напою знайшлі перавышэнне дапушчальнай колькасці артафосфарнай кіслаты. Гэта рэчыва выкарыстоўваецца як кансервант і падкісляльнік, але яго колькасць павінна строга адпавядаць санітарным нормам, бо перавышэнне можа шкодзіць здароўю.
Яшчэ адной праблемай стала адсутнасць інфармацыі на рускай мове на ўпакоўцы — што парушае расійскае заканадаўства, бо ўся прадукцыя павінна мець пазначэнні на дзяржаўнай мове.
У выніку напоі Coca-Cola, вырабленыя ў Беларусі, былі знятыя з паліц расійскіх крам да таго часу, пакуль не будуць выпраўленыя ўсе парушэнні.
Чытайце таксама:
Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары
У Беларусі з Fanta знік натуральны сок — цяпер толькі араматызатары і фарбавальнікі