«Буры, дзетка, буры!!!» Трамп адрэагаваў на рост цэн на нафту пасля ўдараў па Іране
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў два кароткія пасты ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, якімі адрэагаваў на рост нафтавых цэн пасля таго, як Ізраіль і ЗША нанеслі чарговыя ўдары па Іране.
«Усім: трымайце цэны на нафту нізкімі. Я сачу! Вы гуляеце на руку ворагу. Не рабіце гэтага!», — напісаў Трамп спачатку.
Неўзабаве з'явіўся і другі пост, у якім прэзідэнт ЗША даў у сваёй экстравагантнай манеры загад Міністэрству энергетыкі: «Буры, дзетка, буры!!!». Загад мае пачаць выконвацца неадкладна.
Чытайце таксама:
Разведка Ізраіля: Іран вывез узбагачаны ўран з ядзерных аб’ектаў да ўдараў ЗША
Ці ўдалося ЗША знішчыць галоўны Іранскі ядзерны бункер, пакуль не зразумела
Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой
Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах
З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі ядзернага аб’екта ў Фардо пасля атакі ЗША
Міністр абароны ЗША: Ядзерныя амбіцыі Ірана цалкам знішчаныя