Свет

Міністр абароны ЗША: Ядзерныя амбіцыі Ірана цалкам знішчаныя

Піт Хэгсет на першай прэс-канферэнцыі амерыканскага ваеннага камандавання пасля атакі на Іран заявіў пра яе неверагодны поспех. 

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет. Скрыншот відэа трансляцыі

«Гэта быў неверагодны і ашаламляльны поспех. Мы знішчылі іранскую ядзерную праграму», — сказаў Піт Хэгсет на прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік Пентагона падкрэсліў, што ваенныя і цывільныя аб’екты не былі мэтай удару. Раней Іранскі Чырвоны Паўмесяц паведаміў, што ў выніку амерыканскай атакі ніхто не загінуў.

Атака на Іран, паводле слоў Хэгсета, не была накіраваная на змену рэжыму. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе тры атакаваныя ядзерныя аб’екты Ірана атрымалі «надзвычай сур’ёзныя пашкоджанні і разбурэнні», — заявіў кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Дэн Кейн. У адрозненне ад Трампа, ён не выкарыстаў слова «знішчаныя», адзначае The New York Times.

Аперацыя ЗША атрымала назву «Паўночны молат». Яна ўключала выкарыстанне 75 высокадакладных кіраваных боепрыпасаў, у тым ліку першае баявое прымяненне 14 прабівальных бомбаў — боепрыпасаў пранікальнага дзеяння GBU-57.

«Пакуль што занадта рана казаць, ці захаваў Іран нейкі ядзерны патэнцыял», — сказаў генерал Дэн Кейн у адказ на пытанні журналістаў.

У аперацыі ўдзельнічалі больш за 120 самалётаў, уключаючы стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-2. Яны знаходзіліся ў паветранай прасторы Ірана 20 хвілін. Гэтая місія стала самай працяглай аперацыяй з удзелам B-2 з часу тэрактаў 11 верасня, адзначыў генерал Кейн.

Іран не атакаваў амерыканскія ваенныя самалёты падчас іх удараў па ядзерных аб’ектах, адзначыў генерал Дэн Кейн. Са свайго боку, Піт Хэгсет папярэдзіў Іран ад адказу на атаку ЗША, заявіўшы, што наступныя дзеянні Вашынгтона будуць яшчэ больш жорсткімі.

«Іранцам па розных каналах перадаюцца як публічныя, так і прыватныя паведамленні, што дае ім усе магчымасці сесці за стол перамоваў. Яны цудоўна разумеюць пазіцыю Амерыкі, якія менавіта крокі яны могуць зрабіць для дасягнення міру, і мы спадзяёмся, што яны гэта зробяць», — сказаў Хэгсет.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей3

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі сцвярджаюць, што 44‑гадовая жонка трэнера, якая загінула ў Бранскай вобласці, была цяжарная10

Трамп заявіў, што Мелоні «маліла пра фота» з ім. Яна ў адказ: Выдумкі, прычым не ўпершыню, затое з ворагамі Трамп нерашучы5

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме9

Іран зноў абмежаваў праход суднаў праз Армузскі праліў3

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове10

Новай вядоўцай «Раніцы з «Белсатам» будзе Наста Суханосік1

Пачалася новая атака дронаў на Маскву4

У Мінску пачалі прадаваць катэджы ў новым закрытым пасёлку. Дзе ён знаходзіцца?4

«Беларусьфільм» і АНТ здымаюць серыял «Класікі на пенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей3

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць