БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будзе здымацца індыйскае трэвел-шоу

23.06.2025 / 19:8

Nashaniva.com

У Беларусь прыехала здымачная група з Індыі — супрацоўнікі медыякампаніі Bollylands.com, каб зняць трэвел-шоу пра турыстычныя магчымасці Беларусі. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Фота: Нацыянальнае агенцтва па турызме

У складзе групы — 7 чалавек. На працягу тыдня яны будуць здымаць знакавыя месцы краіны: сучасныя і гістарычныя аб’екты Мінска, «Мінск-Арэну», Музей народнай архітэктуры і побыту, свята Купалля ў вёсцы Азярцо, а таксама цэнтр водналыжнага спорту.

Індыйскія журналісты таксама наведаюць Лінію Сталіна, Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне, Нясвіжскі і Мірскі замкі, санаторый «Азёрны» і агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» пад Гроднам.

Тур завершыцца 27 чэрвеня на кінастудыі «Беларусьфільм».

Чытайце таксама:

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая

Каментары да артыкула