Мелоні звярнулася да Трампа з заклікам адносна вайны ва Украіне
Паміж Трампам і Мелоні адбылася доўгая размова, калі яны сядзелі побач на вячэры лідараў у Каралеўскім палацы ў Гаазе.
Джорджа Мелоні і Дональд Трамп на саміце ў Гаазе. На заднім плане — Уладзімір Зяленскі. Фота: Remko de Waal, Pool Photo via AP
Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што рашучасць, якую Злучаныя Штаты Амерыкі прадэманстравалі адносна вайны паміж Іранам і Ізраілем, павінна быць праяўлена наконт Украіны і Газы. Такую заяву яна зрабіла падчас зносін з прадстаўнікамі прэсы пасля саміту НАТА, паведамляе УНІАН.
«Я сказала прэзідэнту Дональду Трампу і заявіла на саміце, што такая ж рашучасць, якая была прадэманстравана ў вайне паміж Ізраілем і Іранам, павінна быць выкарыстана і для дзвюх іншых дамоўленасцяў аб спыненні агню — ва Украіне і ў Газе», — падкрэсліла Мелоні.
Італьянская прэм’ер таксама дадала, што сітуацыя ў сектары Газы з’яўляецца нестабільнай.
Паміж Трампам і Мелоні адбылася доўгая размова, калі яны сядзелі побач на вячэры лідараў у Каралеўскім палацы ў Гаазе.
Паводле даных крыніц, палітыкі гаварылі пра асноўныя міжнародныя пытанні, уключаючы апошнія падзеі на Блізкім Усходзе.
Чытайце таксама:
Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны
Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю
Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны
З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну