Свет77

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сітуацыя ва Украіне «цалкам выйшла з-пад кантролю». Пра гэта ён сказаў падчас закрытай сустрэчы з лідарамі краін НАТА, паведаміла крыніца выдання Bloomberg.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Паводле слоў крыніцы, Трамп адзначыў, што трэба нешта рабіць, хоць і не ўдакладніў, што менавіта. Ягоныя словы былі ўспрынятыя як пазітыўны сігнал у бок Украіны.

Публічна Трамп заявіў, што гатовы разгледзець перадачу Украіне дадатковых сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Ён прызнаў, што ЗША таксама патрэбныя гэтыя комплексы, у тым ліку для падтрымкі Ізраіля, але выказаў надзею, што магчымасць дапамагчы знойдзецца і для Кіева. Аднак ён не ўдакладніў, ці працягнецца вайсковая падтрымка Украіны ўвогуле.

Трамп таксама пракаментаваў сваё ранейшае выказванне пра тое, што «скончыць вайну за 24 гадзіны». Паводле яго слоў, гэта быў сарказм. Ён прызнаў, што вайна аказалася значна складанейшай, чым іншыя канфлікты, і назваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «вельмі складаным чалавекам», а таксама адзначыў, што і з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім «былі праблемы».

Трамп сказаў, што, на яго думку, Пуцін сапраўды хоча спыніць вайну, з якой «не можа выбрацца». Ён назваў сітуацыю «беспарадкам» для Расіі і заявіў, што вельмі здзіўлены — меркаваў, што вырашыць усё будзе лягчэй:

«Ён хацеў бы выйсці з гэтай сітуацыі. Для яго гэта беспарадак… Я лічу, што ён — чалавек, які проста заблытаўся. На самай справе я вельмі здзіўлены. Я думаў, мы лёгка ўсё ўладзім».

Таксама ён паведаміў, што мае намер зноў паразмаўляць з Пуціным, але калі — не ўдакладніў. Паводле яго слоў, Зяленскі 25 чэрвеня таксама выказаў жаданне, каб вайна скончылася як мага хутчэй.

Каментары7

  • Кальян
    25.06.2025
    Так проконтроллируй
  • Беня
    25.06.2025
    Кругом враги. И куда бежать бедному еврею?
  • Тут он гениально честно сказал
    25.06.2025
    Лапидарий никак не влияет на ситуацию в Украине

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць