БЕЛ Ł РУС

Украіна пачала вырабляць новыя баявыя робаты «Мурашкі»

30.06.2025 / 17:8

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Украіны кадыфікавала і дапусціла да эксплуатацыі ва Узброеных сілах Украіны айчынны беспілотны наземны комплекс «Мурашка». Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні забеспячэння суправаджэння жыццёвага цыклу ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

Фота: mod.gov.ua

«Мурашка» — гусенічны рабатызаваны комплекс, прызначаны для падтрымкі падраздзяленняў у складаных умовах, пад агнём праціўніка і на замініраваных участках фронту.

«Мурашка», улічваючы свае габарыты — адзін з лідараў па грузапад'ёмнасці: ён здольны перавозіць больш за паўтоны вагі на дзясяткі кіламетраў. Розныя каналы кіравання дазваляюць выкарыстоўваць комплекс у зоне працы варожых сродкаў РЭБ.

Хадавыя асаблівасці гэтага наземнага рабатызаванага комплекса дазваляюць рухацца па мясцовасці са складаным рэльефам і пераадольваць невялікія броды. 

Чытайце таксама:

Ці магчыма абараніць ўкраінскае неба без дапамогі ЗША

Танкі замест аўтамабіляў. ВПК замяняе аўтапрамысловасць у якасці галоўнага рухавіка эканомікі Германіі

Колькі пратрымаецца Украіна без амерыканскага ўзбраення? І ці паспее Еўропа раскачагарыцца ў такім выпадку?

Каментары да артыкула