У Расіі зарэгістравалі гібрыд Чабурашкі і Лабубу
Расійская студыя «Саюзмультфільм» зарэгістравала новы гібрыдны брэнд пад назвай «Чабубу» — спалучэнне вядомага казачнага персанажа Чабурашкі і модных цяпер цацачных герояў Лабубу. Як паведамляе РБК, 27 чэрвеня кінастудыя падала заяўку ў Роспатэнт на рэгістрацыю гэтай гандлёвай маркі.
Цяпер пад назвай «Чабубу» можна будзе вырабляць і прадаваць розныя тавары — ад касметыкі і бытавой хіміі да электронікі, садаводчага інвентару (напрыклад, граблі і газонакасілкі), а таксама прадметаў для дома (уключаючы мухалоўкі і туалетную паперу) і нават дамоў на колах.
Акрамя тавараў, брэнд «Чабубу» плануюць выкарыстоўваць і для розных паслуг — напрыклад, арэнды будаўнічай тэхнікі, авіяперавозак ці ахоўнай дзейнасці.
Чытайце таксама:
Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу
Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй
За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза
Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу
Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу
У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі