БЕЛ Ł РУС

Расіяне нанеслі ўдар па сяле ў Днепрапятроўскай вобласці. Сярод загінулых — камандзір брыгады

1.07.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Войскі Расіі нанеслі ракетны ўдар па Каменскім раёне Днепрапятроўскай вобласці — па сяле Гуляйполе. Гэта адбылося раніцай 1 ліпеня. У выніку атакі загінулі і былі параненыя як вайскоўцы, так і мірныя жыхары.

Наступствы ўдару. Фота: Сілы абароны поўдня Украіны / Facebook

Паводле слоў кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака, пасля выбухаў пачаўся пажар, цяпер удакладняюцца ўсе наступствы.

Па папярэдніх даных, Расія выкарыстала дзве балістычныя ракеты, верагодна, тыпу «Іскандэр-М». У выніку ўдару разбураныя Дом культуры, дзве крамы, пашкоджаныя прыватныя дамы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўдар прывёў да чалавечых страт. Сярод загінулых — камандзір 110-й асобнай механізаванай брыгады імя Марка Безручкі палкоўнік Сяргей Захарэвіч. Ён узначаліў брыгаду ў лютым 2025 года, а раней быў намеснікам камандзіра 33-й брыгады. Захарэвіч быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені ў 2015 годзе і II ступені ў 2022-м. У яго засталіся трое дзяцей.

Прэзідэнт Украіны таксама паведаміў, што пацярпелі больш за 30 чалавек, распачата поўнае расследаванне абставін трагедыі.

Чытайце таксама:

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па заводзе ў Іжэўску, дзе вырабляюць «Торы». Ёсць забітыя і параненыя

УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку

Расія кінула на Сумы 50-тысячную групоўку

«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю

Каментары да артыкула