Вайна1111

Расія кінула на Сумы 50-тысячную групоўку

Расійская армія сканцэнтравала каля Сумаў вялікую групоўку прыкладна з 50 тысяч салдат і знаходзіцца за 20 кіламетрах ад горада. У той час як Дональд Трамп працягвае казаць, што Пуцін хоча скончыць вайну, расійскія войскі бамбяць украінскія гарады рэкорднай колькасцю дронаў і ракет, а таксама спрабуюць арганізаваць новы наступ. Але асноўная тактыка — гэта вялікія масавыя атакі, пры якіх расіяне страчваюць шмат салдат, піша The Wall Street Journal.

Украінская артылерыя ў Сумскай вобласці. Фота: Nikoletta Stoyanova/Getty Images

Пасля выціскання ўкраінскіх войскаў з Курскай вобласці Расія перакінула вялікую групоўку на Сумы, дзе яе колькасць утрая большая за колькасць украінскіх абаронцаў. Галоўная стратэгія праціўніка — знясіліць абаронцаў колькасцю салдат, адзначае камандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.

За апошні год фронт павялічыўся больш чым на 160 кіламетраў і цяпер мае даўжыню больш за 1200 кіламетраў. Каб утрымаць сітуацыю пад кантролем, украінскія сілы даслалі пад Сумы спецпадраздзяленне «Цімур», якое дапамогло спыніць наступ і вярнуць частку тэрыторыі. Хоць колькасць праціўніка вялікая і Расія страчвае ад 300 да 400 чалавек штодня, яны ўсё роўна атрымліваюць рэзервы.

Акрамя колькасці салдат, Расія мае перавагу ў боепрыпасах — артылерыйскіх снарадах, ракетах і дронах. Яна значна павялічыла вытворчасць беспілотнікаў і ў апошнія дні нанесла рэкордны ўдар па ўкраінскіх гарадах — звыш 500 дронаў і ракет за ноч.

Але, на думку заходніх аналітыкаў, гэтыя перавагі не дазволяць расійскай арміі зрабіць вырашальны прарыў летам, бо фронт вельмі складана кантраляваць, а ўкраінская артылерыя і дроны моцна ўскладняюць наступ расіян.

Каментары11

  • Жора
    30.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Пеця
    30.06.2025
    Хто ж такi пазьняк? На каго ён працавау увесь гэты час
  • За намi праўда
    30.06.2025
    Украiна пераможа!!!

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць