БЕЛ Ł РУС

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву

2.07.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ у эфіры тэлеканала Fox News выказаў разуменне, што адміністрацыя ЗША імкнецца ў першую чаргу абараніць свае нацыянальныя інтарэсы, але пры гэтым ён заклікаў працягваць вайсковую дапамогу Украіне, паведамляе «Еўрапейская праўда». 

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Марк Рутэ адзначыў, што Украіна ў найбліжэйшай перспектыве не можа абысціся без усёй магчымай падтрымкі, асабліва калі гаворка ідзе пра боепрыпасы і сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Ён нагадаў, што на мінулым саміце НАТА прэзідэнты Украіны і ЗША правялі плённую сустрэчу, у тым ліку абмяркоўвалі пастаўкі сістэм СПА.

Генсак НАТА падкрэсліў, што ЗША павінны клапаціцца пра свае запасы зброі, але таксама павінны быць гнуткімі ў пытаннях падтрымкі Украіны. Паводле слоў Рутэ, перамога Украіны ў вайне — і ў інтарэсах ЗША, бо бяспечная Еўропа азначае і бяспечныя ЗША.

Ён таксама адзначыў, што еўрапейскія краіны павялічваюць свае абаронныя выдаткі і дапамагаюць Украіне, але без практычнай падтрымкі ЗША зрабіць гэта будзе цяжка.

1 ліпеня Белы дом пацвердзіў, што Пентагон прыпыніў пастаўкі некаторых ракет супрацьпаветранай абароны і іншых высокадакладных боепрыпасаў ва Украіну, паколькі ў ЗША баяцца змяншэння запасаў зброі ў сябе.

Украіна пры гэтым заявіла, што не атрымлівала афіцыйных паведамленняў пра прыпыненне або змены ў графіках паставак абароннай дапамогі.

Чытайце таксама:

ЗША прыпыняюць пастаўкі некаторага ўзбраення Украіне

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт

У Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын

Еўрапейцы будуць угаворваць Трампа прадаць Украіне зброю

Каментары да артыкула