Лукашэнка падпісаў указ аб Беларуска-Расійскім універсітэце
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ, які тычыцца Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, паведамляе прэс-служба палітыка.
Фота ілюстрацыйнае
У дакуменце гаворыцца, што Лукашэнка зацвердзіў праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй пра ўмовы дзейнасці гэтага ўніверсітэта. Гэты дакумент вызначае статус і асноўныя правілы працы ўстановы, уключаючы задачы, парадак прыёму студэнтаў і органы кіравання.
У паведамленні адзначаецца, што падпісанне гэтага пагаднення будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню адносін паміж дзвюма краінамі. Міністэрству адукацыі даручана весці перамовы і падпісаць гэта пагадненне.
Чытайце таксама:
Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну
«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі