Грамадства1313

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі адносна іх абмеркавання вайны ва Украіне. 

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам 21 чэрвеня

Келаг звярнуў увагу на публікацыю ў расійскім выданні «Газета. Ру». Там акцэнт быў зроблены на словы Лукашэнкі, што Келаг нібыта паабяцаў яму «папрацаваць» над тым, каб УСУ не білі па РФ. 

«Гэтая цытата вырвана з кантэксту. У маёй размове з Лукашэнкам мы абмяркоўвалі поўнае і безумоўнае спыненне агню. Любыя абмежаванні дзейнасці Кіева былі абумоўлены адэкватнымі ўзаемнымі дзеяннямі з боку Масквы. Ні ў якім разе я не рабіў заявы, звязаныя з вядзеннем Украінай вайны па-за межамі поўнага спынення агню», — напісаў Келаг.

«Газета. Ру» са спасылкаю на БелТА напісала, што Лукашэнка на перамовах з Келагам «давёў да Вашынгтона пазіцыю Масквы па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскага канфлікту». 

«Адзначаецца, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг паабяцаў кіраўніку рэспублікі «папрацаваць» над тым, каб Кіеў не наносіў удараў па тэрыторыі Расіі. На думку Лукашэнкі, гэта будзе добры крок да спынення канфлікту», — напісала выданне.

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам 21 чэрвеня. Пасля гэтага былі вызваленыя і дэпартаваныя з Беларусі 14 палітвязняў, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі. 

Каментары13

  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.07.2025
    Толькі не бійця, калі ласка, расеюшку))))
  • Смех
    02.07.2025
    Келаг, ты прыехаў да дыктатара і будзеш граць па ягоных правілах: для беларусаў у Беларусі ты рабіў усё, што кажа яйцатрас, а ў цітарах сваіх пішы хоць абпішыся.
  • Жвір
    02.07.2025
    Вось і перамаўляйся з такім. :)) Кожнае слова перакруціць-перахлусіць, як яму трэба, у любы момант. Вось і як мець з ім справу ? Няхай сьвет бачыць...:)

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць