БЕЛ Ł РУС

Спакойная змяя выклікала перапалох у вёсцы ў Лагойскім раёне

4.07.2025 / 21:13

Nashaniva.com

Госця залезла ў хлеў, каб адпачыць, і адчувала сябе там як дома.

Скрыншот відэа МНС

Жыхарка аграгарадка Акцябр увечары зазірнула ў хлеў і анямела: пад страхой яна заўважыла вялікую змяю, якая мірна адпачывала на бэльцы і, здаецца, не збіралася нікуды сыходзіць. Змяя выклікала сапраўдны перапалох у вёсцы.

Пазнаўшы ў рэптыліі ядавітую гадзюку, жанчына выклікала выратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС змаглі злавіць змею, паклалі яе ў мяшок і вывезлі ў дзікую прыроду.

Змяя, кажуць, не пацярпела. Але, судзячы па відэа, хутчэй гэта была не гадзюка, а вуж.

Чытайце таксама:

У Любані ў мэблевую краму прыпаўзла змяя

Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце

Каментары да артыкула