Дызайнеркі прапанавалі беларускую альтэрнатыву папулярнай ляльцы Лабубу
Плюшавая цацка родам з Кітая, прыдуманая ганконгскім мастаком, стала шалёна папулярнай ва ўсім свеце. Лабубу носяць такія зоркі, як Арына Сабаленка, Рыяна, Дуа Ліпа, Кім Кардаш'ян і іншыя.
Беларускія дызайнеркі Настасся Васючэнка (Kanva) і Вольга Этыка пераасэнсавалі аксэсуар на традыцыйны лад і прапаноўваюць насіць на сумках абрадавую ляльку з каралямі — замест сумесі труса і казачнага монстра.
«Твой новы абярэг, натхнёны вобразамі абрадавай лялькі, ці Лабубу па-беларуску. Матэрыял лялькі: рафія натуральная, каралі з чэшскага шкла».
Кошт аксэсуара — 40 еўра.
Чытайце таксама:
Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй
Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу
Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу