БЕЛ Ł РУС

Адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне

6.07.2025 / 21:23

Nashaniva.com

Сёлета спаўняецца 25 гадоў з моманту афіцыйнага прызнання беларускай запражной пароды коней (хоць выведзена яна яшчэ ў канцы XIX стагоддзя). Аднак перад адзінай нацыянальнай пародай (жывёлы сярэдняга росту, вынослівыя, непатрабавальныя) стаіць шэраг выклікаў, паведамляе тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Як піша газета «Навука», наяўнае заканадаўства не дазваляе прыватным уладальнікам атрымліваць племянны маладняк — для гэтага трэба атрымаць статус юрасобы, прайсці атэстацыю і г.д.

Галоўны заатэхнік-селекцыянер Белплемжыўаб'яднання Тамара Дракіна паведаміла:

«Дзейных матак [ва ўсёй краіне] сёння — каля 200, жарабцоў — не больш за 26-27. Трэба неяк выпраўляць сітуацыю».

Вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па жывёлагадоўлі Ганна Рудак заявіла пра неабходнасць распрацоўкі дзяржпраграм і важнасці захавання генетычнай разнастайнасці: з-за таго, што некаторыя гаспадаркі адмаўляюцца ад племянной конегадоўлі (засталося ўсяго 7 суб’ектаў, што вельмі мала), губляюцца ўнікальныя гены.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл

У Налібоцкай пушчы назіраецца бэбі-бум

Французскія чыноўнікі патрабавалі ўсыпіць дзіка, які жыве на ферме. За яго заступіліся тысячы чалавек, у тым ліку Брыжыт Бардо

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача

Каментары да артыкула