Генадзь Туміловіч, толькі ўладкаваўшыся на працу ў Ізраілі, адразу ж уляпаўся ў скандал
Ізраільская каманда па пляжным футболе пад кіраўніцтвам Генадзя Туміловіча не змагла дагуляць таварыскі матч да канца з-за паводзін свайго галоўнага трэнера, піша Football.by.
Генадзь Туміловіч
Каманда «Рош-ха-Аін» з аднайменнага ізраільскага горада, галоўным трэнерам якой нядаўна стаў былы брамнік зборнай Беларусі Генадзь Туміловіч, датэрмінова завяршыла кантрольны матч.
Паводле слоў самога Туміловіча, супернікі пакінулі пляцоўку пасля таго, як ён выказаўся на адрас свайго калегі з пагрозамі і выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі на рускай мове.
«П…ы атрымаеш», — сказаў нібыта калегу Туміловіч.
Пасля інцыдэнту матч быў спынены.
Чытайце таксама:
Экс-брамнік зборнай Генадзь Туміловіч будзе працаваць трэнерам у Ізраілі
Былы брамнік Генадзь Туміловіч атрымаў грамадзянства Ізраіля