Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць
З 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы па счытванні маркіроўкі тавараў, але многія крамы не паспелі да гэтага падрыхтавацца. Каб не штрафаваць прадпрыемствы, улады вырашылі даць ім час на адаптацыю: да 1 лістапада правяраць будуць, але штрафаваць — не, піша Office Life.
Фота: Office Life
Як патлумачылі падчас семінара ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, з 1 ліпеня ўсе гандлёвыя аб’екты павінны былі працаваць з новымі касавымі апаратамі і выконваць патрабаванні па маркіроўцы. Аднак з гэтым узніклі цяжкасці, асабліва пры счытванні ўніфікаваных кантрольных знакаў.
У выніку было прынята рашэнне пра спрошчаныя правілы: цяпер для некаторых тавараў (напрыклад, сокаў, кансерваў, напояў) дастаткова счытваць толькі штрыхкод. Калі няма магчымасці весці падрабязны ўлік, а ў краме прадаюцца толькі гэтыя тавары — можна проста ўводзіць суму пакупкі.
Што да тавараў, якія маркіруюцца спецыяльнымі кодамі (DataMatrix), напрыклад, малочнай прадукцыі, абутку, адзення, шынаў — то тут патрабаванні засталіся. Іх трэба прадаваць паасобку, з абавязковым счытваннем кода і ўлікам.
Да 1 лістапада дзейнічае тэставы рэжым: калі з тэхнічных прычын немагчыма выконваць правілы (маркіроўка пашкоджаная, не счытваецца і г.д.) — штрафу не будзе. Гэта зроблена, каб гандаль мог прывыкнуць да новай сістэмы і паведаміць пра праблемы.
Таксама разглядаюцца ідэі аб спрошчанай маркіроўцы для ўпакоўкі, каб не трэба было счытваць кожны ёгурт або бутэльку паасобку. Але на рэалізацыю такіх зменаў можа спатрэбіцца некалькі месяцаў.
Чытайце таксама:
У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі
«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў
З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі
Падаткавікі паведамілі, на якія тавары будуць уводзіць маркіроўку