Эканоміка88

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

У Беларусі будуць змены пра пакупцы некаторых тавараў. Ужо з 1 ліпеня для ўсіх крам краіны ўводзіцца абавязковае правіла па сканаванні спецыяльных QR-кодаў на пэўных прадуктах. Новаўвядзенне закране не толькі касіраў, але і карыстальнікаў кас самаабслугоўвання.

Некаторыя крамы ўжо пачалі тэставаць сістэму сканавання, але без нюансаў пакуль не абыходзіцца. Як гэта працуе, расказвае Tochka.by.

Для чаго патрэбна спецыяльная маркіроўка

Як растлумачылі Tochka.by у Міністэрстве па падатках і зборах, маркіроўка тавараў адмысловымі кодамі патрэбна для таго, каб змагацца з падробкамі і незаконным абаротам прадукцыі. Двухмерны код Data-Matrix дазваляе пакупнікам пераканацца ў якасці і легальнасці тавару.

Сістэма з кодамі працуе не толькі ў Беларусі, але і ў краінах ЕАЭС (Арменіі, Казахстане, Кыргызстане і Расіі).

Згодна з пастановай Саўміна, маркіроўцы падлягаюць такія тавары, як:

  • чай, кава, малочная прадукцыя, раслінны алей, ікра
  • сокі, вада, газіроўкі
  • піва, слабаалкагольныя напоі
  • абутак, тавары лёгкай прамысловасці, футравыя вырабы, гадзіннікі
  • маторнае масла, шыны і покрыўкі пнеўматычныя гумовыя новыя, мыйныя сродкі
  • вадкасці для электронных сістэм курэння
  • ноўтбукі, планшэты, прынтары, мабільныя тэлефоны, маніторы, тэлевізары і іншае.

Як часта ў беларускіх крамах былі праблемы з няякаснай і нелегальнай прадукцыяй, у міністэрстве не ўдакладнілі.

Як зменіцца праца кас самаабслугоўвання

Зараз для таго, каб купіць пэўны тавар, неабходна будзе сканаваць два коды: звычайны штрых-код (GTIN) і дадатковы — DataMatrix. Пра гэта вас «папросіць» сама каса самаабслугоўвання (далей — КСА).

У той жа час у МПЗ удакладнілі, што некаторыя мадэлі КСА могуць сканаваць толькі QR-код і здабываць з яго патрэбную інфармацыю па звычайным GTIN.

Калі раптам спецыяльны код не счытваецца, пакупнік можа звярнуцца да кансультанта або касіра.

У сувязі з такімі навінамі ўвесь парк касавага абсталявання, у тым ліку і касы самаабслугоўвання, падлягаюць замене або абнаўленню. Як запэўнілі ў МПЗ, гэтыя работы ў крамах ужо завяршаюцца.

Акрамя таго, зменяцца і чэкі, якія выдаюцца на рукі. Цяпер у іх з'явяцца новыя QR-коды, якія можна будзе прасканаваць тэлефонам, каб такім чынам праверыць легальнасць прадукту.

Ці варта чакаць чэргаў?

Адказваючы на пытанне аб тым, ці варта чакаць чэргаў у крамах, у МПЗ адзначаюць, што казаць пра гэта пакуль заўчасна.

«Калі ў крамах абнавілі касавае абсталяванне, навучылі персанал і наладзілі ўсе астатнія неабходныя бізнэс-працэсы, то пераход да новай сістэмы сканавання пакупак павінен адбыцца без наступстваў для пакупнікоў», — каментуюць у ведамстве.

Як ідуць справы насамрэч?

Па назіраннях журналістаў, практычна ўсе гандлёвыя сеткі ўжо перайшлі на новую сістэму сканавання тавараў на КСА.

Так, на касе самаабслугоўвання ў «Еўраопце» пры куплі ўмоўнай смятаны сістэма адразу ж просіць прабіць і дадатковы QR-код. Без гэтага тавар проста не атрымаецца набыць. У астатнім працэс працы КСА ніяк не змяніўся.

Пры гэтым, па словах аднаго з супрацоўнікаў крамы, людзі даволі часта адчуваюць цяжкасці з новымі QR-кодамі. Рэдка, але трапляюцца такія пакупнікі, якія ў прынцыпе не ведаюць, што гэта такое і ў чым адрозненне ад штрых-кодаў.

«У іншых жа ёсць праблемы з тым, каб адсканаваць QR-код з першага разу. Напрыклад, чалавек яго прабіў, але закрануў яшчэ і штрых-код. У такіх выпадках сістэма пачынае прасіць яшчэ раз прасканаваць DataMatrix», — адзначае супрацоўнік.

Малады чалавек прапанаваў лайфхакі: каб усё прайшло ўдала, дастаткова проста закрыць асноўны код рукой і прасканаваць QR.

«Акрамя таго, бываюць складанасці з тым, што новыя коды дрэнна чытаюцца. Асабліва гэтая праблема тычыцца маленькіх пітных ёгуртаў і, у цэлым, прадукцыі асобных малочных брэндаў», — дадае кансультант.

У любым выпадку, пакупнікам варта памятаць, што каля кас самаабслугоўвання заўсёды павінны дзяжурыць супрацоўнікі сеткі, каб дапамагаць і падказваць у выпадку якіх-небудзь цяжкасцяў.

Як працуе дадатак «электронны знак»?

Мабільны дадатак «Электронны знак» дазваляе спажыўцам сканаваць QR-коды на таварах і атрымліваць пра іх неабходную інфармацыю. У тым ліку можна даведацца:

  • дату вытворчасці і тэрмін прыдатнасці (напрыклад, у малочных прадуктаў)
  • склад і вытворцу
  • тып упакоўкі і спосаб маркіроўкі
  • хто і калі прамаркіраваў тавар.

Інтэрфейс самога дадатку даволі просты і зразумелы: ёсць інструкцыя па выкарыстанні, а таксама тлумачэнне таго, што такое DataMatrix і якія тавары падлягаюць праверцы.

Скрыншот дадатку «Электронны знак»

Пры першым адкрыцці вам прапануюць зарэгістравацца, але карыстацца функцыяналам сканера можна і без гэтага.

«Галоўная перавага дадатку — праверка легальнасці тавару. Калі код зялёны, значыць, тавар можа знаходзіцца ў абароце. Калі чырвоны — продаж гэтага тавару незаконны», — тлумачаць у МПЗ.

Важна памятаць, што для розных катэгорый тавараў інфармацыя можа адрознівацца. Так, напрыклад, на QR-кодзе «малочкі» паказаны сродак ідэнтыфікацыі, таму пры сканаванні карыстальніку прыкладання выдаецца поўная інфармацыя аб прадукце.

Скрыншот дадатку «Электронны знак»

Тавары іншых катэгорый маркіруюцца ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі. Так, пры сканаванні мыйных сродкаў, гарбаты, кава і іншых прадуктаў вам выдаецца больш павярхоўная інфармацыя аб тавары.

Скрыншот дадатку «Электронны знак»

Падчас тэставання прыкладання журналісты сутыкнуліся з цікавай сітуацыяй. Пры сканаванні дзвюх бутэлек расліннага алею розных вытворцаў і энергетыка прыкладанне паказала чырвоны код. Магчыма, гэта звязана з тым, што тавары выраблены ў РФ.

Скрыншот дадатку «Электронны знак»

Калі пакупнік знаходзіць падробку або парушэнне, праз дадатак можна адправіць скаргу ў падатковую.

Аднак пытанне, ці сапраўды гэтыя тавары недабраякасныя або сістэма з замежнымі кодамі пакуль недапрацаваная, застаецца адкрытым.

Каментары8

  • даведка
    27.06.2025
    Сколько же криков недовольных покупателей уже услышали в свой адрес кассиры...
  • Расціслаў
    27.06.2025
    даведка, но виноваты именно кассиры!
  • прафсаюзаў няма
    27.06.2025
    ёсць
    Совет Безопасности, ДФР, КГБ, Погранкомитет, СК"В России это давно уже сделано", Налоговая ....

    Апошнімі у барацьбе з праблемамі касіраў і пакупнікоў апынуцца..Расія і Беларусь.

    А прафсаюза, які б сказаў, што нам не патрэбны такія аўтаматы, софт, няма. Нідзе.

    Мова ім непатрэбна была? А коды? Іх будзе: 1, 2, 3...?

Цяпер чытаюць

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы13

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Усе навіны →
Усе навіны

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»11

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак11

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор5

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну3

Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі3

У шкляных бутэльках больш мікрапластыку, чым у пластыкавых — нечаканае адкрыццё вучоных3

Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы13

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць