БЕЛ Ł РУС

Германія заявіла пра лазерную атаку Кітая на яе самалёт у Чырвоным моры

8.07.2025 / 17:28

Nashaniva.com

Германія абвінаваціла Кітай у лазернай атацы на свой самалёт, які ўдзельнічае ў марской аперацыі Еўрасаюза ASPIDES у Чырвоным моры. У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Германіі выклікала кітайскага пасла для тлумачэння сітуацыі, піша «Еўрапейская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле заявы нямецкага МЗС, кітайскія вайскоўцы выкарысталі лазер супраць нямецкага паветранага судна, калі яно выконвала задачы ў рамках місіі, якая скіраваная на супрацьдзеянне ўзброеным групоўкам еменскіх хусітаў.

У МЗС падкрэслілі, што стварэнне пагрозы жыццю нямецкага персаналу і перашкоды для выканання місіі з’яўляюцца непрымальнымі.

Якія менавіта кітайскія сілы знаходзіліся ў тым раёне, не ўдакладняецца.

Місія ASPIDES — гэта вайсковая ініцыятыва ЕС па гарантаванні бяспекі суднаходства ў Чырвоным моры, Персідскім заліве і Індыйскім акіяне.

Раней генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ выказваў меркаванне, што Кітай можа спрабаваць адцягнуць увагу НАТА праз дзеянні Расіі, рыхтуючыся да магчымай аперацыі па захопе Тайваня. Таксама з’яўлялася інфармацыя, што кіраўнік МЗС Кітая паведаміў кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Каі Калас, што Пекін не прыме паражэння Расіі ў вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?

Рутэ: Кітай можа справакаваць Расію да нападу на НАТА

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай

Каментары да артыкула