Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Гавела
Журы штогадовай прэміі «Парушэнне спакою», якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвясціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак. Прэмію арганізуе Цэнтр Вацлава Гавела, паведамляе Беларускі ПЭН.
Прэмія адзначае аўтараў выдатных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
Максім Знак летась ужо трапляў у кароткі спіс прэміі. Сёлета апрача беларуса ў шорт-лісце яшчэ тры чалавекі: Камел Дауд (Алжыр), Майкел Асорба (Куба) і Пінар Селек (Турцыя).
У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.
Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.
Чытайце таксама:
Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову
Два гады няма вестак ад палітвязняў Міколы Статкевіча і Максіма Знака
Кнігу палітвязня Максіма Знака «Зэкамерон» збіраюцца агучыць
Зняволеныя беларускія адвакаты сталі лаўрэатамі прэміі ў галіне правоў чалавека 2024 года