БЕЛ Ł РУС

Балгарыя пяройдзе на еўра з 1 студзеня 2026 года

8.07.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Рада Еўрасаюза 8 ліпеня прыняла тры апошнія заканадаўчыя акты, неабходныя для ўвядзення ў Балгарыі еўра з 1 студзеня 2026 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады ЕС.

Балгарскі нацыянальны бок манет еўра. Фота: Нацыянальны банк Балгарыі

«Ад сёння Балгарыя становіцца 21-м сябрам еўразоны. Гэта стала кульмінацыяй стараннага працэсу падрыхтоўкі Балгарыі да ўступлення, які ўключаў пільны аналіз і інтэнсіўную падрыхтоўку», — сказала міністарка эканомікі Даніі Стэфані Лосэ.

Адзін з трох заканадаўчых актаў вызначае абменны курс паміж еўра і балгарскім левам на ўзроўні 1,95583 лева за 1 еўра. Гэта адпавядае бягучаму цэнтральнаму курсу лева ў механізме абменнага курсу (ERM II).

Еўрапейская камісія і Еўрапейскі цэнтральны банк 4 чэрвеня канчаткова ўхвалілі ўступленне Балгарыі ў еўразону з 1 студзеня 2026 года, што зробіць яе дваццаць першым сябрам гэтага валютнага саюза. Пасля гэтага Еўрагрупа, аб'яднанне міністраў фінансаў краін еўразоны, падтрымала рэкамендацыю Радзе Еўрапейскага Саюза аб увядзенні еўра ў Балгарыі.

Чытайце таксама:

Як будуць выглядаць балгарскія еўра?

«Вельмі падобна на Беларусь». Як жывуць рэлаканты ў Балгарыі

Еўракамісія ўхваліла ўвядзенне еўра ў Балгарыі з 2026 года

Каментары да артыкула