Свет

Еўракамісія ўхваліла ўвядзенне еўра ў Балгарыі з 2026 года

Еўрапейская камісія дала афіцыйную згоду на ўвядзенне еўра ў Балгарыі. Паводле заявы камісіі, краіна выканала ўсе неабходныя ўмовы, каб перайсці на адзіную еўрапейскую валюту з 1 студзеня 2026 года.

Еўрапейскі цэнтральны банк таксама адзначыў, што эканоміка Балгарыі «дастаткова падрыхтаваная» да гэтага кроку, піша Bild.

«Балгарыя сёння наблізілася на адзін крок да прыняцця еўра. Краіна зойме сваё законнае месца ў фарміраванні ключавых рашэнняў еўразоны», — заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Галоўны эканаміст ЕЦБ Філіп Лэйн дадаў, што ўрад у Сафіі праявіў «вялікую рашучасць», каб правесці неабходныя рэформы.

Раней увядзенне еўра адкладвалася з-за высокай інфляцыі ў краіне. Цяпер жа, паводле дадзеных Еўракамісіі, сярэдні ўзровень росту цэн у мінулым годзе склаў 2,7%, што крыху ніжэй за дапушчальны парог.

Калі міністры фінансаў ЕС ухваляць рашэнне ў ліпені, Балгарыя стане 21-м членам еўразоны — і самым бедным па ўзроўні даходаў.

Нацыянальная валюта Балгарыі — леў — з 2020 года ўжо прывязана да еўра праз спецыяльны валютны механізм.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць