БЕЛ Ł РУС

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб

9.07.2025 / 10:10

Nashaniva.com

На гэты раз увагу прыцягнула блуза чыноўніцы.

Наталля Пяткевіч у Александрыі. Фота: mogilevnews.by

Віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч некалькі разоў была заўважана ў заходніх люксавых брэндах. Жакет ад Gucci для ўдзелу ва інаўгурацыі Лукашэнкі, хустка і рэмень Hermes для паездак па рэгіёнах… На фоне іншай наменклатуры ў тыповых гарнітурах яе стыль вылучаецца.

@belarusnovosti2 На Купалье в Александрии вице-премьер появилась в блузе в бабочки от бренда Alice + Olivia #александрия #купалье #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #политика #лукашенко #белорусы ♬ Giga Chad - sergionabeat

На свяце ў Александрыі 5 ліпеня чыноўніца з'явілася ў блузе ў матылькі.

Наталля Пяткевіч у Александрыі. Фота: mogilevnews.by

Гэта амерыканскі брэнд Alice + Olivia. Каштуе такая блуза каля 300 даляраў (на зніжцы можна знайсці за 260).

Скрыншот: shop.mitchellstores.com

Брэнд быў заснаваны ў 2002 годзе дызайнеркай Стэйсі Бендэт. Для яго характэрны падкрэслена жаночыя сілуэты, элементы рэтра і графічныя прынты.

Сярод прыхільніц брэнду — актрысы Анджэліна Джолі, Дакота Фанінг і Дру Бэрымар, спявачка Кэці Пэры. І, як цяпер вядома, беларуская чыноўніца Наталля Пяткевіч.

Чытайце таксама:

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў

Пяткевіч: Кінематограф у яго цяперашнім стане нам не патрэбны

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда

Каментары да артыкула