Арыштавалі чыноўніцу з Мінздароўя — выкрылі схему нелегальнай пастаўкі лекаў у Беларусь
У Беларусі выкрылі буйную злачынную схему паставак лекаў у Беларусь. Як паведамляецца: на працягу некалькіх гадоў супрацоўніца Міністэрства аховы здароўя разам з іншымі асобамі садзейнічала замежнай кампаніі ў пастаўках медыкаментаў на мільёны рублёў.
Скрыншот з відэа МУС
За прасоўванне інтарэсаў бізнэсу жанчына атрымлівала грашовыя ўзнагароды і каштоўныя падарункі. Падчас чарговай канфідэнцыйнай сустрэчы яна атрымала больш за 7 тысяч даляраў ЗША ад камерсанта і адразу была затрыманая аператыўнікамі.
У Следчым камітэце паведамілі пра заведзенне крымінальнай справа за атрыманне хабару ў буйным памеры. Падазраваная знаходзіцца ў СІЗА, ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Як сілавікі на чале з Карпянковым крышавалі наркагандляроў і засталіся беспакаранымі