БЕЛ Ł РУС

Трамп пацвердзіў, што разглядае магчымасць перадаць Украіне сістэму Patriot

9.07.2025 / 22:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што разам са сваёй камандай разглядае магчымасць перадачы Украіне дадатковай сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot. Пра гэта ён сказаў журналістам падчас сустрэчы ў Белым доме з афрыканскімі лідарамі, паведамляе агенцтва «Укрінфарм».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Яны (украінцы. — Заўв. рэд.) хацелі б гэтага, я ведаю, што яны зрабілі запыт. Таму мы павінны разгледзець гэта», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Паводле яго слоў, гэтыя сістэмы СПА на самай справе з'яўляюцца «вельмі рэдкімі» і «вельмі дарагімі».

«Шкада, што мы павінны траціць столькі грошай на вайну, якой ніколі б не было, калі б я быў прэзідэнтам», — дадаў Трамп.

Амерыканскі лідар яшчэ раз падкрэсліў, што ўкраінцы падвяргаюцца магутным ракетным і паветраным ударам.

«Таму мы і разглядаем гэта», — сказаў прэзідэнт ЗША. 

Чытайце таксама:

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца

«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным

Трамп паабяцаў Зяленскаму неадкладна адправіць Украіне ракеты-перахопнікі для Patriot

Каментары да артыкула