БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі: Пазняк звар'яцеў, шкада чалавека

10.07.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Пры гэтым Сяргей Ціханоўскі прызнаў, што «Зянон Пазняк для беларусаў зрабіў так шмат, што, можа быць, і ніхто столькі не зрабіў».

Зянон Пазняк

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Сяргей Ціханоўскі расказаў, як у яго змянілася стаўленне да Зянона Пазняка за апошнія тыдні:

«Ведаеце, я яго шчыра паважаў, думаў, выйду на волю і скажу, што калі ў беларусаў і быў бацька калісьці, то гэта Зянон Пазняк. Я вось з гэтым прыехаў цяпер.

Я ж не ведаў, што ён тут вытварае, што ён з'ехаў у нейкія бакі… Ну звар'яцеў ён. Шкада, канечне, чалавека.

@nashaniva Сяргей Ціханоўскі ў эфіры @ адказаў на крытыку і абразы Зянона Пазняка #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ Inspirational - neozilla

Чытайце таксама:

Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца

Пазняк: Выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў

Ціханоўскі пры гэтым па-ранейшаму высока ацэньвае гістарычную ролю Зянона Пазняка:

«Але як бы я да яго ні ставіўся цяпер, да яго дзеянняў, выказванняў, я ў яго заслугі не адбяру. Ён для беларусаў зрабіў так шмат, што, можа быць, і ніхто столькі не зрабіў.

Я чытаў кнігі Паўла Севярынца, там вельмі шмат старонак Зянону Пазняку ​​прысвечана. Я разумею, што ён зрабіў. І за Курапаты яму дзякуй, і за беларускую мову, і за ягоную дзейнасць у парламенце.

Вось гэта я яму хацеў сказаць. Я прыходжу — а ён дзярмо на мяне ліе. Ну і на маю жонку».

Ціханоўскі нагадаў, што Пазняк мог узначаліць пратэсты ў 2020-м але не прыехаў у Беларусь:

«Я ж яму яшчэ тады ў 2020-м годзе казаў: ну дык прыязджайце сюды разам з намі любіць гэтую радзіму. Ён жа не прыехаў. А можна было прыехаць якраз на ўздыме, лідары патрэбны былі, усіх пасадзілі, а Зянона не было.

Зянон у Амерыцы, па-мойму, быў. Можа, данаты там нейкія, гранты пілаваў, я ж не ведаю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула