Грамадства111111

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца

Адказваючы на пытанне пра Сяргея Ціханоўскага ў інтэрв'ю «Белсату», ветэран беларускага руху Зянон Пазняк заявіў, што «гэты балаган праз месяц-паўтара скончыцца».

Сяргей Ціханоўскі

— Адзін з тых, каго вызваліў Лукашэнка, быў Сяргей Ціханоўскі. Якая была вашая першая рэакцыя, а якая пасля таго, як Ціханоўскі аб’явіў, што збірае каманду, каб за тры тыдні зрынуць рэжым Лукашэнкі. Нанесці ўдар. Бо вы казалі, што да зменаў у Беларусі можа прывесці толькі нейкі радыкальны шлях развіцця падзеяў. 

— Я назіраў за ім у 2020 годзе. Нават пісаў, спадзяваўся, што нават з яго можа нешта быць. Бо мая задача была выцягнуць яго з гэтага рускага балота. Не ўпэўнены, што ён гэта чытаў. Але тое, што я зараз пабачыў, то гэты балаган праз месяц-паўтара скончыцца. Гэта поўнае неразуменне чалавека, куды ён трапіў, што ён робіць і дзе ён ёсць. Я паслухаў ягоны выступ, дзе ён каманду стварае, 10 тысяч просіць. Трэба браць гэтае відэа і ў кінафільм пра Астапа Бэндэра. Чалавек нічога не разумее.

— Але ён выйшаў з турмы…

— Так, выйшаў з турмы, і калі не разумееш, то пастарайся зразумець. Ты не ў Беларусі, зараз не 2020 год, не ідзе электаральная кампанія, гэта замежжа.

Як вы можаце, малады чалавек, зрынуць рэжым адсюль у Беларусі? Мітынгамі? Дэманстрацыямі? Ён не разумее ўвогуле.

І на што ты просіш грошы? Якая каманда? Была такая цікавая заўвага. Жонка ягоная яго канечне любіць, але грошы не дае.

Прэтэндэнт на ўдзел у выбарах 2020 года і былы палітзняволены Сяргей Ціханоўскі падчас першага мітынгу з ім пасля вызвалення з турмы. Варшава, Польшча. 26 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Прэтэндэнт на ўдзел у выбарах 2020 года і былы палітзняволены Сяргей Ціханоўскі падчас першага мітынгу з ім пасля вызвалення з турмы. Варшава, Польшча. 26 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

— Вы закідалі Сяргею Ціханоўскаму, што ён мусіць разлічыцца з рускім мірам. Але Сяргей Ціханоўскі публічна асудзіў расейскую агрэсію і казаў пра тое, што хоча палепшыць стан сваёй беларускай мовы. Ці гэтага не дастаткова?

— Гэтага не дастаткова. Гэта проста рыторыка. Сяргей Ціханоўскі ўдзельнічаў у крэмлёўскай афёры ў 2020 годзе. Гэтая афёра каштавала дорага беларускаму народу. І рэпрэсіі, і забойствы. Свядома ці несвядома — гэта другая справа. Я лічу, што яго выкарысталі тады. Але ён заяўляў тады публічна пра прыналежнасць да рускага міру, не раз.

— Але цяпер заяўляе адваротнае…

— Гэта мала заявіць. Ён заяўляе, што не трэба яму беларуская мова, Лукашэнка яе знішчыў. Гэта не праўда. Пяць гадоў седзячы можна было да беларускай мовы звярнуцца. Цяпер ідзе вайна рускага міру. Рашызм — гэта страшней чым фашызм. Рашызм робіць стаўку на рускую мову. І таму гэта палітыка. Неразуменне гэтых пытанняў на бытавым узроўні можа быць, але калі ты пайшоў у палітыку, такія рэчы трэба разумець. Калі вы гэтага не разумееце, значыць вы засталіся ў рускім міры.

За Крым, за ўсе гэтыя паходы як там кажуць, за гэтыя відэа, якія паказвалі Нью-Ёрк, за ўсё гэта трэба адказваць.

Гэта не жарты, гэта не дэманстрацыі пачуццяў. За палітыкай стаяць жыцці, лёсы цэлых нацыяў. Калі ён не разумее, то кажа «дайце мне 200 даляраў». Я паўтараю: гэты балаган скончыцца за месяц-паўтара. Гэта поўны балаган што зараз адбываецца.

Каментары111

  • Tral9lo
    05.07.2025
    Сидя Позняк стока лет в США, мог уже насобирать денег Тихановскаму, или слабо?
  • Антон
    05.07.2025
    Дэменцыйны лідар!
  • 200 000 для поўнага шчасьця
    05.07.2025
    Так.На самой справе ўсё гэта ужо на самай справе нагадвае балаган.На жаль.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос16

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос16

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць