БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Польшчай мігранты зрабілі падкоп пад польскім плотам

10.07.2025 / 15:47

Nashaniva.com

9 ліпеня 2025 года супрацоўнікі Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы зафіксавалі больш за 100 спроб незаконнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.

Адна з груп мігрантаў зрабіла падкоп пад ахоўным плотам, каб трапіць на польскі бок. У раёне вёскі Міхалова больш за 20 чалавек з Афганістана перабраліся праз гэты падкоп.

У іншым месцы, каля населенага пункта Нараўка, мігранты напалі на польскіх памежнікаў — кідалі ў іх камяні, петарды, бутэлькі з вадкасцю і раскідалі на дарозе парэзаны калючы дрот, каб пашкодзіць транспарт. У выніку быў пашкоджаны службовы аўтамабіль.

Спробы незаконнага пераходу мяжы назіраліся таксама ў раёнах, якія кантралююць памежныя пасты ў Пласкай і Белавежы.

Сярод затрыманых былі людзі з Ірака, Афганістана, Судана, Камеруна, Алжыра і Эрытрэі.

Чытайце таксама:

Мігранты атакуюць польскіх памежнікаў каламі з убітымі цвікамі

Мігранты заплацілі правадніку за незаконнае перасячэнне беларуска-польскай мяжы сем тысяч даляраў

Польшча ўводзіць кантроль на мяжы з Літвой і Германіяй

Каментары да артыкула