У Беларусі банкрутуе мясцовы філіял міжнароднай кансалтынгавай кампаніі
У Беларусі банкрутуе кансалтынгавая кампанія, якая была часткай міжнароднай групы Civitta. Кампанія павінна крэдыторам больш за 1 мільён рублёў, але не мае дастатковых актываў, каб разлічыцца з даўгамі, піша Office Life.
Фота: Яндэкс.Карты
Civitta — міжнародная кансалтынгавая кампанія, якая ўзнікла ў краінах Балтыі і мае галоўны офіс у Эстоніі. У Беларусі яна пачала працу ў 2013 годзе пад назвай «Світа Бі Уай». Кампанія аказвала паслугі ў галіне стратэгічнага кансалтынгу, аналізу даных, лічбавых рашэнняў і фінансавання як для бізн'су, так і для дзяржаўных і некамерцыйных структур.
У Беларусі Civitta стала вядомая праз свае агляды фінтэх– і стартап-экасістэмы. Таксама ў 2018 годзе яна распрацоўвала стратэгію для «Белаўтадора» ў межах супрацы з ЕБРР.
У ліпені 2024 года кампанія прыняла рашэнне закрыць свой офіс у Беларусі і пачала працэс ліквідацыі. Аднак аказалася, што маёмасці «Світа Бі Уай» недастаткова, каб пакрыць абавязкі. Па стане на ліпень 2025 года доўг перавышае 1 мільён рублёў, а актывы складаюць толькі каля 30 тысяч.
У сувязі з гэтым у Эканамічным судзе Мінска распачата справа аб банкруцтве і адкрыты конкурсны працэс.
Чытайце таксама:
Трохразовы чэмпіён Беларусі па футболе падаў на банкруцтва
Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра