У Варшаве беларуску затрымалі на падставе запыту Інтэрпала
У Варшаве паліцыя затрымала 54-гадовую грамадзянку Беларусі, якую шукалі па міжнародным запыце Інтэрпала. Жанчына знаходзілася ў раёне Жалібаж, яе абвінавачваюць у фінансавым махлярстве. Цяпер ёй пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, піша «Белсат» на падставе паведамлення мясцовай паліцыі.
Паводле паведамлення паліцыі, затрыманне адбылося на падставе «чырвонай ноты» Інтэрполу — гэта самы высокі ўзровень міжнароднага вышуку, калі чалавека шукаюць для арышту і выдачы краіне, якая яго запытвае. Затрыманую ўжо перадалі пракуратуры Варшавы для далейшага разгляду.
Чытайце таксама:
Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы
У Польшчы затрымалі дзясяткі тысяч падробленых лекаў, у тым ліку і з Беларусі
У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала